У Віцебску адсвяткавалі Купалле: дзяўчына ўпала ў вогнішча
У Віцебску падчас святкавання Купалля ў вогнішча ўпала дзяўчына. Відэа з гэтым здарэннем апублікаванае ў пабліку ВК “Тыповы Віцебск” — відавочцы сцвярджаюць, што інцыдэнт адбыўся ў горадзе ў купальскую ноч.
На роліку бачна, як спачатку падае адзін чалавек з пары, але гэта адбываецца ўжо за вогнішчам. Затым праз агонь насустрач адзін аднаму скокнулі хлопец і дзяўчына, але, напэўна, зачапіліся, таму дзяўчына ўпала ў полымя.
Яе хутка выцягнулі з агню і патушылі вопратку. Як пішуць “Народныя навіны Віцебска”, ні міліцыя, ні МНС не ведае пра такі інцыдэнт — паведамленняў ад “хуткай” аб пацярпелых ад апёкаў не паступала.
Увага! У відэароліку ёсць нецэнзурная лексіка!