У Віцебску ДАІ ўначы ганялася за 18-гадовым п’яным бяспраўнікам

У Віцебску ДАІ ўначы ганялася за 18-гадовым п’яным бяспраўнікам

У Віцебску ДАІ ўначы ганялася за 18-гадовым бяспраўнікам, які да таго ж быў п’яны. Сёння каля 3.30 патрульныя заўважылі аўтамабіль “Рэно”, які выконваў дзіўныя манеўры на тэрыторыі АЗС. Гэта было ў канцы Маскоўскага праспекта. Праваахоўнікі прасігналізавалі кіроўцу, каб ён спыніўся, аднак той праігнараваў патрабаванні і вырашыў уцякаць. Патрульныя паехалі за ім.

На вуліцы Смаленскай кіроўца няправільна выбраў хуткасць: аўтамабіль занесла, пасля чаго машына наскочыла на апору святлафора і перакулілася. Пасля гэтага здарэння кіроўца ўсё адно спрабаваў уцячы, але яго затрымалі.

Машына пры гэтым загарэлася ад удару і давялося выклікаць МНС, каб патушылі агонь.

Як высветлілася, юны кіроўца ніколі не меў правоў. У момант здзяйснення ДТЗ у яго крыві было 1 праміле алкаголю — на п’янай яздзе хлопец трапіўся ўжо другі раз цягам года. Цяпер яму пагражае крымінальны артыкул.

У машыне кіроўца быў не адзін — таксама з ім ехала непаўналетняя дзяўчына, якая, на шчасце, не пацярпела.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі