У Віцебску эксгібіцыяніст напаў на дзяўчыну, якая працуе ў АМАПе
У Віцебску эксгібіцыяніст напаў на дзяўчыну, якая аказалася супрацоўніцай АМАПа. 44-гадовы мужчына гуляў па вуліцы і спрабаваў пазнаёміцца з дзвюма дзяўчатамі. Каб стварыць найлепшае ўражанне, ён зняў перад імі штаны.
Супрацоўніца АМАПа вырашыла затрымаць хулігана і пабегла за ім наўздагон, калі ён кінуўся ўцякаць. На дапамогу прыйшлі мінакі, якія збілі мужчыну з ног. Супрацоўніца міліцыі затрымала эксгібіцыяніста і перадала яго калегам.
За хуліганства мужчына атрымаў тры гады абмежавання волі, перадае тэлеканал Беларусь-1