У Віцебску гарэла стараверская царква
Царква ў Віцебску
18 снежня ў Віцебску гарэла стараверская царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Калі прыехалі супрацоўнікі МНС (9 адзінак спецтэхнікі і 26 чалавек), унутры будынка было моцнае задымленне. Узгаранне ліквідавалі.
Ніхто з людзей не пацярпеў.
"Прычыну і абставіны здарэння трэба будзе ўстанавіць следчым органам", — пішуць ратавальнікі. Магчыма, гэтыя словы сведчаць пра падазрэнне аб падпале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.