У Віцебску мікрааўтобус збіў чатырох пешаходаў (фота)
У Віцебску мікрааўтобус збіў чатырох пешаходаў: трох жанчын і мужчыну. Здарэнне адбылося ў аўторак на плошчы Свабоды. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", спачатку мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся з Volvo (абодва кіроўцы кажуць, што ехалі на дазваляльнае святло), а пасля апынуўся на тратуары, дзе стаялі людзі. Далей мікрааўтобус яшчэ закрануў прыпаркаваны легкавік.
Адзначаецца, што ў дваіх з чатырох пацярпелых сур'ёзныя траўмы. Праводзіцца расследаванне. Фотаздымкі з месца здарэння з'явіліся ў сацсетках.
Фота: vk.com/typical_vitebsk