У Віцебску мужчына "замініраваў" два вакзалы
Людзей з двух вакзалаў у Віцебску давялося эвакуяваць пасоля паведамлення аб мініраванні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.
Каля 4-й гадзіны раніцы на нумар 102 з мабільніка затэлефанаваў мужчына і заявіў: "Вакзал замініраваны". Пасля гэтага ён адключыўся.
Чыгуначны і аўтавакзал у Віцебску размешчаныя побач. Невядома, каторы з іх меў на ўвазе мужчына, які тэлефанаваў. Да абодвух вакзалаў адправіліся сілы міліцыі, МНС, хуткай дапамогі, сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524.
Вакзалы былі ачэпленыя. З іх тэрмінова эвакуявалі людзей: з чыгуначнага — 80 чалавек, з аўтавакзала — каля дзясятка. Яшчэ каля 200 чалавек сілавікі не прапусцілі на тэрыторыю вакзалаў. Ачапленне знялі ў 5.50 пасля поўнага абследавання будынкаў. Выбухованебяспечных прадметаў там не выявілі.
Мужчыну, які затэлефанаваў, праваахоўнікі выявілі і затрымалі на працягу гадзіны. 32-гадовы віцяблянін адмовіўся пусціць міліцыянтаў у сваю кватэру. Таму праваахоўнікі вырашылі трапіць у яго жыллё праз акно.
Падчас затрымання мужчына быў цвярозы. Аднак міліцыянты мяркуюць, што ён мог быць пад уздзеяннем псіхатропаў. У віцябляніна ўзялі біяпробы. Матывы яго дзеянняў высвятляюцца.