У Віцебску пасажыр вываліўся з аўтобуса
Віцебская Дзяржаўтаінспекцыя шукае сведкаў здарэння, якое адбылося ў абласным цэнтры 7 лістапада.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", у 17.40 на прыпынку каля ратушы ў аўтобусе маршруту №5, які рухаўся па вуліцы Леніна, пасажыра спярша заціснула ў дзвярах, а потым ён вываліўся на вуліцу.
Відавочцаў гэтага здарэння просяць адгукнуцца па тэлефонах 23-01-51, 721-44-44 або 621-44-44.