У Віцебску пенсіянер скраў металічны гараж і падарыў яго зяцю
У Віцебску пенсіянер скраў металічны гараж і падарыў яго зяцю. Пра гэтую гісторыю газеце "СБ. Беларусь сегодня" распавёў інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка. Паводле яго слоў, гаспадар гаража заявіў пра незвычайны крадзеж у кастрычніку. Аўтамабіля ў яго няма, таму гараж ён выкарыстоўваў у якасці хлява, наведваў яго рэдка. Знікненне заўважыў, калі прыйшоў да яго праз 8 месяцаў адсутнасці.
Тым не менш, міліцыя маёмасць пенсіянера знайшла, для гэтага спатрэбіліся два тыдні. Гараж знаходзіўся ў прыгарадным пасёлку Ноўка. Яго нават не перафарбавалі. Уладальнік сцвярджае, што не ведаў пра крымінальнае паходжанне падарунка. Яго 67-гадовы цесць вывез гараж уначы з дапамогай аўтапагрузчыка. Мужчына прызнаўся, што даўно заўважыў гараж і тое, што ім не карыстаюцца, з яго гаспадаром ён знаёмы не быў. Распачатая крымінальная справа. Страты ацанілі на суму 2,5 тысячы рублёў.
Дарэчы, гаспадар атрымае свой гараж толькі пасля заканчэння расследавання.