У Віцебску сям'я з цяжарнай жанчынай трапіла ў аўтааварыю
У Віцебску сям'я з цяжарнай жанчынай трапіла ў аўтааварыю. ДТЗ адбылося ўвечары 15 студзеня. Як паведаміў БЕЛТА супрацоўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, аўтамабіль "Опель Корса", якім кіраваў 44-гадовы мужчына, занесла і закруціла на праезнай частцы. У выніку легкавік сутыкнуўся з "Фальксваген Пола". На гэтым аўтамабілі 31-гадовы мужчына вёз сваю цяжарную жонку і яе маці. Адзначаецца, што кіроўцы не пацярпелі, а абедзвюх жанчын агледзелі медыкі, якія вызначаць, ці патрэбна ім шпіталізацыя.
Абодва аўтамабілі ў ДТЗ атрымалі значныя пашкоджанні.
Фота: belta.by