У Віцебску ў Заходняй Дзвіне патануў мужчына, які ратаваў свайго сабаку

У Віцебску ў Заходняй Дзвіне патануў мужчына, які ратаваў свайго сабаку

У Віцебску ў Заходняй Дзвіне патануў мужчына, які ратаваў свайго сабаку. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 13 лістапада. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, 43-гадовы жыхар абласнога цэнтра выгульваў свайго сабаку на беразе рэкі. Раптам жывёла выбегла на лёд і правалілася. Яе гаспадар, спрабуючы дапамагчы сабаку, таксама выйшаў на лёд і апынуўся ў вадзе, адкуль выбрацца не змог. Яго цела дагэтуль не знайшлі.

МНС папярэджвае, што пры цяперашнім надвор'і выходзіць на лёд вадаёмаў вельмі небяспечна. Да таго ж ёсць рашэнне Віцебскага аблвыканкама аб забароне на тэрыторыі вобласці выходзіць на вадаёмы, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 см. Але і гэта не можа гарантаваць бяспеку, адзначаюць ратавальнікі.

Нядаўна Еўрарадыё паведамляла пра здарэнне, якое адбылося ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Там паляўнічы праваліўся ў 7-метровы калодзеж. Яго сабака кінуўся ўніз яму на дапамогу і 10 гадзін знаходзіўся з ім у вадзе. Тая гісторыя скончылася шчасліва — мужчыну і яго сабаку выратавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі