У Віцебску з-за пажару ў жылым доме эвакуявалі 10 чалавек (фота)
У Віцебску з-за пажару ў жылым доме эвакуявалі 10 чалавек. Здарэнне адбылося на праспекце Фрунзэ ўдзень 20 лістапада. Там гарэла кватэра на другім паверсе.
Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, яшчэ да прыезду ратавальнікаў з кватэры выратавалі бабулю і яе 4-гадовага ўнука. Яны атруціліся прадуктамі гарэння і былі шпіталізаваныя. Дачка гаспадара кватэры (у момант здарэння ён быў у краме) з іншым дзіцём пакінула кватэру самастойна. З кватэры на чацвёртым паверсе супрацоўнікі МНС выратавалі пенсіянерак 1953-га і 1928-га гадоў нараджэння. Старэйшую з іх шпіталізавалі. Эвакуацыя праводзілася з кватэр, якія знаходзіліся над кватэрай, у якой адбылося ўзгаранне.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала дзіцячае свавольства.
Фота: mchs.gov.by