У Віцебску затрымалі рэцыдывіста, які абрабаваў аўтазапраўку (відэа)
У Віцебску затрымалі рэцыдывіста, які абрабаваў аўтазапраўку. Здарэнне адбылося ў 23:00 у аўторак, 19 чэрвеня. Зламыснік пагражаў нажом супрацоўніцы аўтазапраўкі і забраў з касы 589 рублёў, пасля чаго сышоў. Для яго пошуку міліцыянерам спатрэбілася гадзіна.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, на аўтазапраўку ўжо праз 4 хвіліны прыехаў нарад міліцыі, а пасля і следча-аператыўная група — спрацавала трывожная кнопка. З дапамогай запісаў камераў відэназірання сталі вядомыя прыкметы мужчыны. Праз гадзіну патрульны нарад Дэпартамента аховы заўважыў яго на адной з вуліц горада. Пабачыўшы міліцыянераў, падазраваны кінуўся бегчы. У выніку яго дагналі і затрымалі амапаўцы.
Затрыманаму 27 гадоў. Раней ён быў асуджаны за разбоі, рабаванні, угоны аўтамабіляў. Нядаўна мужчына выйшаў на волю і зноў не ўтрымаўся ад парушэння закону. Для нападу на аўтазапраўку ён рыхтаваўся — набыў шапку, пальчаткі, акуляры, вывучаў аб'ект.