У Віцебску заўважылі незвычайнае свячэнне ў небе (фота)
У небе над Віцебскам заўважылі незвычайнае свячэнне. У цёмны час сутак у паўднёвай частцы горада бачны слуп святла, які разыходзіцца ў бакі.
Як паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”, нічога экстрэмальнага тут няма. Светлавы “грыб” з’явіўся над цяплічным комплексам у вёсцы Ноўка. Выпарэнні ад цёплай зямной паверхні кандэнсуюцца ў халодным паветры, а святло ад цяпліцаў такім незвычайным спосабам адлюстроўваецца ў кропельках вады і крышталіках лёду.
Гэта прыкметы будучых марозаў. Неўзабаве прагназуецца рэзкае пахаладанне: у Віцебску тэмпература паветра можа апусціцца да -25.