У Віцебску з'явяцца вуліцы Рыгора Барадуліна і Канстанціна Вераніцына
Адпаведнае рашэнне Віцебскі гарсавет прыняў 25 сакавіка 2015 года.
У Віцебску з'явяцца вуліцы, названыя ў гонар двух славутых землякоў-паэтаў. Адна з іх увекавечыць імя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, другая — Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы "Тарас на Парнасе".
Адпаведнае рашэнне 25 сакавіка 2015 года прыняў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў.
Нагадаем, што Канстанцін Вераніцын жыў у ХІХ стагоддзі і стаў адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Рыгор Барадулін (1935-2014) — апошні з літаратараў узнагароджаны званнем Народнага паэта Беларусі. У 2006 годзе за кнігу вершаў "Ксты" быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
На фота — Рыгор Барадулін