У Вілейцы былы палітвязень асуджаны на 15 сутак арышту

Андрэй Кудзік

Андрэй Кудзік / t.me/viasna96/

У Вілейцы былы палітвязень Андрэй Кудзік асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён знаходзіцца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання, пішуць праваабаронцы. У чым менавіта прызналі яго вінаватым, пакуль невядома.

Сувязь з Кудзікам знікла 15 лютага і некалькі дзён не было ніякай інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца. Цяпер жа высветлілася, што яго затрымалі, склалі пратакол аб нейкім адміністрацыйным "правапарушэнні" і судзілі.

Андрэй Кудзік са жніўня 2021-га быў за кратамі, У лютым 2022-га года за ўдзел у пратэстах яго асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. На судзе палітвязень не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. На волю ён выйшаў у ліпені мінулага года, цалкам адбыўшы тэрмін. А ўжо восенню яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok. Гэта было расцэнена як "несанкцыянаванае пікетаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі