У вілейскай міліцыі расказалі пра сетку камер відэаназірання ў горадзе

Кругласутачна адсочваецца абстаноўка ў шматлюдных месцах і на дарогах (ілюстрацыйнае фота)

Кругласутачна адсочваецца абстаноўка ў шматлюдных месцах і на дарогах (ілюстрацыйнае фота) / БЕЛТА

У вілейскай міліцыі расказалі пра сетку камер відэаназірання ў горадзе. Іх усталявалі 184. З гэтай колькасці 18 нацэлены на распазнаванне нумароў аўтамабіляў, а 31 камера дазваляе распазнаваць твары, піша газета "Шлях Перамогі".

З дапамогай сеткі камер відэаназірання, якія працуюць кругласутачна, адсочваецца абстаноўка ў шматлюдных месцах: на вуліцах і плошчах, у крупных гандлёвых аб'ектах, паркоўках, інтэрнатах, уездах і выездах з горада.

Сёлета ў Вілейцы ўсталююць яшчэ 54 камеры. Усе яны ўключаны ў Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі. На пачатак сакавіка ў ёй налічвалася 35 тысяч відэакамер. Сістэма выкарыстоўваецца не толькі для раскрыцця злачыстваў, правапарушэнняў, але і для пошуку іншадумцаў, падпольшчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі