У возеры пад Рагачовам патануў 24-гадовы мужчына
У возеры Крушынаўскае пад Рагачовам патануў 24-гадовы мужчына. Ён адпачываў на беразе вадаёма з кампаніяй знаёмых. Як інфармуе тэлеканал АНТ, цела мужчыны раніцай 31 ліпеня знайшоў жыхар вёскі Заазер’е. Труп плаваў на паверхні возера.
На месца здарэння выязджалі праваахоўнікі. Праводзіцца праверка, прызначаны экспертызы.