У выходныя захаваецца спякотнае надвор'е — да +30
У суботу, 31 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе слабы.
Уначы прагназуецца 11-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +22...+27, па паўднёвым захадзе чакаецца да 29 вышэй за нуль.
1-2 верасня таксама будзе пераважаць цёплае без ападкаў надвор'е. Уначы і зранку чакаюцца слабыя туманы.
1 верасня ўначы прагназуецца 9-16 са знакам "плюс". Удзень будзе 22-28 цяпла, па паўднёвым захадзе чакаецца 29-30 вышэй за нуль.
Уначы 2 верасня тэрмометры пакажуць +11...+17, удзень прагназуецца ад 24 да 31 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.