У які аэрапорт Беларусі найбольш удала ўпішуцца лоўкосты? Меркаванне

У які аэрапорт Беларусі найбольш удала ўпішуцца лоўкосты? Меркаванне

27 чэрвеня Міністэрства транспарту паведаміла, што ў гродзенскі аэрапорт могуць прыйсці лоўкосты з Еўропы. Перамовы з бюджэтнымі авіякампаніямі ўжо ў працэсе, але ніякай канкрэтыкі пакуль няма.

Адзін са стваральнікаў праекта Vandrouki.by Аляксандр Лапко падзяліўся з Еўрарадыё меркаваннем, што Гродна неблагі варыянт, але самым удалым беларускім аэрапортам для лоўкостаў быў бы Гомель:

“У Гродне лоўкосты патрэбныя, бо побач Беласток — самы вялікі горад Еўропы, у якога няма свайго аэрапорта. Гэта калі за палякаў “чапляцца” і ісці па шляху далейшага спрашчэння візавага рэжыму.

Але беларусам, апроч жыхароў Гродна, туды ездзіць будзе нязручна — чыгунка аб'ездам. 

Найлепшы варыянт для беларускага лоўкост-аэрапорта — Гомель. Там і ўкраінцы, і расіяне побач, ходзяць цягнікі — хуткасныя электрычкі, ёсць адрамантаваная аўтамабільная траса з Мінска. І наогул, сам аэрапорт добры, удала размешчаны ад горада і зручна з ім спалучаны”.

Ці згодныя вы? У якім аэрапорце Беларусі вы б хацелі бачыць лоўкосты? Абмяркоўвайце ў каментарах!

У які аэрапорт Беларусі найбольш удала ўпішуцца лоўкосты? Меркаванне
Аляксандр Лапко. Фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі