У Жэневе патрабавалі вызвалення прафсаюзных актывістаў у Беларусі

Акцыя ў Жэневе

Акцыя ў Жэневе / salidarnast.info

У Жэневе на плошчы Нацый патрабавалі вызваліць прафсаюзных актывістаў у Беларусі і спыніць пераслед за прафсаюзную дзейнасць. Перад будынкам ААН прайшла акцыя пратэсту з мэтай прыцягнуць увагу да лёсаў дзясяткаў палітвязняў у РБ.

Як піша salidarnast.info, месца і час акцыі абраны не выпадкова. У Жэневе праходзіць Міжнародная канферэнцыя працы, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі. У Швейцарыю прыехала і ўрадавая дэлегацыя з РБ у складзе 12 чалавек.

Мітынг прайшоў пад слоганам "Прафсаюзны актывізм — не экстрэмізм". Акцыю падтрымалі швейцарскія прафсаюзныя актывісты, а таксама прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных прафсаюзных аб'яднанняў.

Падчас рэпрэсій апошніх гадоў незалежныя прафсаюзы ў Беларусі былі разгромленыя. Іх актывісты, якія не з'ехалі за мяжу, трапілі за краты. У канцы 2022-га кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук быў асуджаны на 4 гады калоніі, а яго арганізацыю ліквідаваў Вярхоўны суд РБ.

У Жэневе патрабавалі вызвалення прафсаюзных актывістаў у Беларусі
salidarnast.info
У Жэневе патрабавалі вызвалення прафсаюзных актывістаў у Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі