У Жлобінскім раёне згарэў фельчарска-акушэрскі пункт (фота)
У Жлобінскім раёне згарэў фельчарска-акушэрскі пункт. Здарэнне адбылося ўдзень 29 верасня: у 11.35 у МНС паступіла паведамленне, што гарыць будынак медустановы ў вёсцы Васілевічы. На момант прыбыцця выратавальнікаў будынак ужо быў ахоплены агнём, а дах і перакрыцці абрынуліся.
Пункт працуе з 8.00 да 11.30, то бок, пажар пачаўся адпразу пасля таго, як установа зачынілася. Узгаранне лакалізавалі ў 12.09, а ў 12.21 патушылі цалкам. Ніхто не пацярпеў. Жыхары вёскі будуць часова звяртацца ў амбулаторыю ў суседняй вёсцы Дабрагашчаны.
Мяркуецца, што прычынай ўзгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі, перадае прэс-служба МНС.