У Жодзіне падпалілі будынак пракуратуры?
У Жодзіне (Мінская вобласць) уначы падпалілі будынак пракуратуры. Агнём пашкоджаныя ўваходныя дзверы, паведамляе "Наша ніва". Раніцай там стаіць ачапленне, працуюць эксперты і супрацоўнікі Следчага камітэта. Відавочцы паведамляюць аб тым, што ноччу чулі, як нешта выбухнула, дадае ex-press.by.
Ратавальнікі паведамілі, што інфармацыю пра пажар атрымалі 8 кастрычніка ў 03:12. Агонь пашкодзіў уваходныя дзверы. Прычына ўзгарання высвятляецца. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.