У Жодзіне пройдзе суд за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі

У Жодзіне пройдзе суд за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі

У панядзелак, 23 траўня, ў Жодзіне пройдзе суд над актывістамі, затрыманымі за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі.

Алеся Макаева, Паўла Пракаповіча, Алеся Абрамовіча, Івана Помазава, Міхаіла Латышава і Паўла Старавойтава затрымалі 21 траўня падчас мітынгу на жодзінскім рынку. Сама акцыя доўжылася 40 хвілінаў. Мітынгоўцы спярша абвясцілі зварот да гандляроў і пакупнікоў, а потым пайшлі па гандлёвых шэрагах.

Актывісты дамагаюцца адмены ўказу №222 Аляксандра Лукашэнкі, які забараняе гандляваць на рынку таварамі лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў.

Сустаршыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец заклікаў выказаць салідарнасць з затрыманымі актывістамі і прыехаць на суд у Жодзіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі