У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі

У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі

У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі. Машыны знікалі са стаянак, якія не былі пад аховай. У адным выпадку зніклі дакументы беларусаў, у тым ліку і пашпарты, якія яны пакінулі ў Volkswagen Tiguan у чарнагорскім горадзе Ульцынь. Сям’я ў той момант адпачывала на пляжы.

Іншая сям’я адпачывала ў балгарскім горадзе Несебыр. Аўтамабіль BMW X5 2007 года выпуску быў прыпаркаваны каля гатэля на беразе мора, дзе жылі беларусы. Уначы машына знікла. Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама папярэджвае грамадзян, якія едуць на адпачынак у іншыя краіны на сваіх аўтамабілях, што ім трэба быць асабліва ўважлівымі. Праваахоўнікі раяць пакідаць машыны на стаянках, якія ахоўваюцца.

Скрадзеныя легкавікі аб’яўленыя ў вышук, але адшукаць іх будзе няпроста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі