У Жыткавіцкім раёне падчас разбору дома знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна

У Жыткавіцкім раёне падчас разбору дома знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна

У Жыткавіцкім раёне падчас разбору дома знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна. У міліцыю звярнуўся 25-гадовы жыхар вёскі Дуброва. Паводле яго слоў, ён разбіраў пусты дом у раёне лесанарыхтоўчага пункта каля вёскі Ветчын. ППШ быў схаваны ў нішы паміж сценаў. Нягледзячы на адсутнасць прыкладу, зброя знаходзіцца ў добрым стане, з яе можна страляць. Пісталет-кулямёт быў выпушчаны ў 1943 годзе.

Прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама адзначае, што паколькі мужчына добраахвотна здаў зброю, ён вызваляецца ад адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі