У ЗША разбіўся 70-гадовы бамбардзіроўшчык "Лятаючая крэпасць"
У ЗША разбіўся бамбардзіроўшчык часоў Другой сусветнай вайны Boeing B-17G Flying Fortress, які называюць "Лятаючая крэпасць". Ён быў пабудаваны ў красавіку 1945-га, у баях той вайны не ўдзельнічаў. У мірны час перажыў дзве аварыі — самалёт кожны раз аднаўлялі. А скончыў свой шлях бамбардзіроўшчык пры пасадцы каля аэрапорта Брэдлі ў штаце Канектыкут. Вядома пра некалькіх загінулых, больш за дзясятак чалавек параненыя. На месцы падзення "Лятаючай крэпасці" ратавальнікі тушылі пажар, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
У аэрапорце Брэдлі праходзіла выстава старой авіятэхнікі, адноўленай рэстаўратарамі. За грошы на ёй нават можна было палятаць.
BREAKING video from D. McDonald of the fire at @Bradley_Airport. Stay with @NBCConnecticut on air and online as this story develops #nbcct pic.twitter.com/Mjwbns8Ab3
— Kaitlyn McGrath (@KaitMcGrathNBC) 2 октября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.