Уцекачоў з магілёўскай спецвучэльні пакаралі папярэджаннем

Уцекачоў з магілёўскай спецвучэльні пакаралі папярэджаннем

Камісія па справах непаўналетніх Ленінскага раёна Магілёва вынесла папярэджанне шасьці навучэнцам спецвучэльні №2, паведамляе Радыё "Свабода". Гэтыя хлопцы 26 лістапада самавольна ўцяклі з закрытай установы.

Гісторыя атрымала вялікі розгалас. Пасля трох гадзінаў уцёкаў хлопцаў затрымалі. Па словах падлеткаў, супрацоўнікі спецвучэльні жорстка збілі іх. Адзін нават трапіў у шпіталь з пашкоджаным пазваночнікам. Цяпер хлопец яшчэ далечваецца ў спецыяльнай установе.

На камісіі па справах непаўналетніх прысутнічала маці аднаго з уцекачоў Наталля Варанкова. Па яе словах, хлопцаў абвінавацілі у брыдкаслоўі: маўляў, яны нецэнзурна выказваліся пры затрыманні. Тэму ўцёкаў, кажа жанчына, камісія згадвала ўскосна. Пытанняў пра збіццё і прычыны ўцёкаў навучэнцам не задавалі.

Наталля Варанкова кажа, што яе сын Цімафей сам заявіў, што ён з сябрамі кінуліся ўцякаць праз невыносныя ўмовы ўтрымання. На гэтыя словы камісія адрэагавала маўчаннем.

На гутарку навучэнцаў прывезлі у спецыяльнай форме, якую прымушаюць надзяваць парушальнікаў рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі