Уцёкі кубінцаў у ЗША дасягнулі найвышэйшага паказніку ў гісторыі
Куба / Reuters
Уцёкі кубінцаў у ЗША дасягнулі найвышэйшага паказніку ў гісторыі. За апошні год было зафіксавана больш за 227 тысяч выпадкаў нелегальнага ўезду ў Злучаныя Штаты з Кубы. Папярэднія разы масавыя ўцёкі кубінцаў у ЗША былі адзначаныя ў 1980 годзе (125 тысяч чалавек за год) і ў 1994-м (34 тысячы за месяц).
Многіх, каго берагавая ахова ЗША ратуе з лодак, хутка адпраўляюць назад на Кубу, калі яны не дакажуць, што іх жыццё знаходзіцца ў небяспецы. Шмат уцекачоў гіне ў моры.
Многія маладыя людзі не маюць надзей на перамены на Кубе, і гэта падштурхнула іміграцыю ў Злучаныя Штаты да самага высокага ўзроўню. Частка кубінцаў уцякае ў ЗША праз Нікарагуа (гэтая краіна адмяніла для Кубы візавыя патрабаванні).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.