Удзельнікаў акцыі каля Мінабароны ў Мінску аштрафавалі
Удзельнікаў вулічнай акцыі каля Мінабароны ў Мінску аштрафавалі. Дзяніс Мандзік (старшыня "Моладзі БНФ") і Ганна Смілевіч (экс-старшыня арганізацыі) у аўторак пратэставалі супраць дзедаўшчыны ў беларускім войску. Акцыя праходзіла ў рамках новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет". Яна была спынена АМАПаўцамі ўжо праз некалькі секунд пасля пачатку. Разам з Мандзікам і Смілевіч быў затрыманы і Арсеній Дзядок, але яго ў той жа дзень адпусцілі (яму няма 18 гадоў).
У сераду Дзяніса Мандзіка і Ганну Смілевіч прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд у кайданках. За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве Мандзік аштрафаваны на 735 рублёў, Смілевіч — на 612,5, інфармуюць праваабаронцы.
Фота: Еўрарадыё