Украіна будзе блакаваць тэле- і радыёсігналы з Беларусі ў памежных раёнах

Украіна будзе глушыць тэле- і радыёсігналы з Беларусі

Украіна будзе глушыць тэле- і радыёсігналы з Беларусі / pixabay.com

Урад Украіны вылучыць з рэзервовага фонду дзяржбюджэту 152 мільёны грыўняў на разгортванне сістэмы, якая будзе блакаваць антыўкраінскае тэлерадыёвяшчанне ў памежных раёнах, піша epravda.com.ua.

Комплексы павінны будуць блакаваць тэлерадыёсігналы з тэрыторыі Расіі, Беларусі і непрызнанага Прыднястроўя.

Устанавіць іх плануецца ў 45 кропках у прыгранічнай зоне дзевяці абласцей — Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Адэскай.

Паставіць комплексы мяркуюць да 1 траўня 2024 года. Вылучаныя сродкі пойдуць на закупку і ўстаноўку комплексаў, а таксама іх эксплуатацыю на працягу васьмі месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі