Украіна расследуе імпарт запалак з Беларусі і Расіі
Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі пры Міністэрстве эканамічнага развіцця Украіны пачала антыдэмпінгавае расследаванне супраць імпарту запалак з Беларусі і Расіі, паведамляе TUT.by.
Расследаванне пачалося са скаргі аднаго з украінскіх вытворцаў. Як выявіла міністэрства, агульны імпартны кошт запалак з Беларусі і Расіі перавысіў 3 мільёны долараў, а ўзровень дэмпінгавай маржы — 22,5% і 65,4% адпаведна.
Дарэчы, Украіна з 1 жніўня забараняе імпарт з Расіі запалак і шэрагу іншых тавараў на суму больш як 500 мільёнаў долараў.
Найбуйнейшымі беларускімі вытворцамі запалак з'яўляюцца прадпрыемствы "Барысаўдрэў" і "Пінскдрэў".