Украіна ўвяла больш жорсткі кантроль для жанчын з Крыма і Севастопаля
Ва ўзросце 20-35 гадоў. Пра гэта паведамляе сайт censor.net.ua.
Нагадаем, раней стала вядома, што ўкраінскія памежнікі ўвялі часовыя абмежаванні для мужчын ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў з расійскімі пашпартамі. Падкрэсліваецца, што гэта робіцца з-за інфармацыі пра магчымыя правакацыі на дзяржаўнай мяжы аж да тэрарыстычнай пагрозы.
Стала вядома, што пад абмежаванне патрапілі і мужчыны з украінскім грамадзянствам, але з месцам рэгістрацыі ў Крыме ці Севастопалі.
Дарэчы, беларускія авія- і чыгуначныя кампаніі пакуль не атрымлівалі паведамленняў ад украінскіх уладаў, што расіянам забаронены ўезд ва Украіну, адзначае РІА "Новости".
Фота — ria.ru