Украіна вядзе перамовы з Польшчай пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю

Украіна вядзе перамовы з Польшчай пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю

Амбасада Украіны вядзе перамовы з урадам Польшчы пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю. Пра гэта распавёў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца.

"Мы праводзім перамовы з міністэрствам інфраструктуры Польшчы, з урадам Польшчы з мэтай, каб усё-ткі цалкам была зачыненая мяжа паміж Польшчай і Беларуссю — нават калі рашэнне не будзе прынята на ўзроўні Еўрапейскага Саюза",перадае Укрінфарм словы дыпламата.

Аналагічныя перамовы Украіна вядзе з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, кажа Дзешчыца: "Мы таксама звярнуліся да гэтых краін, каб адначасова гэтыя краіны зачынілі свае межы з Беларуссю і Расіяй"

Калі Украіне ўдасца ўгаварыць гэтыя краіны, то пастаўкі ў Расію і Беларусь з захаду будуць спыненыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі