Украінскі мічман — расіянам: "Каб Валодзя Пуцін дурня не ўключаў" (відэа)
Ужо тыдзень працягваецца блакаванне ўкраінскіх вайсковых часцей у Крыме.
Сайт censor.net.ua распавёў пра ўкраінскага старшага мічмана Ігара Гулько, які прывёз харчаванне для экіпажа караблёў Ваенна-марскіх сілаў Украіны "Славуціч" і "Цернопаль". Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў асадзе расійскіх спецназаўцаў.
Аднак шлях перакрыў грузавік і расійскія вайскоўцы. Мічман не разгубіўся пры выглядзе ўзброеных людзей у масках ды выказаў ім усё, што думае пра іх і расійскае кіраўніцтва.
"Хто вы такія? — крычаў ён "зялёным чалавечкам". — Бандфармаванне?... Хто ты такі? Ты на маёй зямлі знаходзішся!".
Вайсковец у зялёным загадаў прыбраць відэакамеру. На гэта Гулько сказаў: "Здымай усё. Няхай выходзіць у жывы эфір, каб Валодзя Пуцін дурня не ўключаў".
Як вядома, расійскі прэзідэнт не прызнае, што ўкраінскія часці ў Крыме блакуюць расійскія вайскоўцы.
Увага, на відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!