Украінскі палкоўнік Юлій Мамчур трапіў у расійскую турму

Украінскія вайскоўцы дэманстратыўна выйшлі насустрач расіянам без зброі. Нападнікі, наадварот, былі ўзброеныя аўтаматамі, прыкрываліся бронетэхнікай. Расіяне прабілі браму БТРам, кідалі святлошумавыя гранаты, стралялі ў паветра, некалькі ўкраінцаў атрымалі нязначныя раненні.



Расійскія спецназаўцы захапілі палкоўніка Юлія Мамчура, камандзіра часці, таго самага, які раней вадзіў сваіх вайскоўцаў у псіхалагічную атаку на ўзброеных расіян. Жонка Мамчура сцвярджае, што яго арыштавалі і адвезлі ў вайсковую турму Севастопаля.



Кіеў дагэтуль ніяк не адрэагаваў на гэтыя падзеі.

Украінскі палкоўнік — Кіеву: Не будзе рашэння, мы адкрыем агонь (відэа)
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі