Украінскія спецслужбы маглі нанесці ўдар па саюзніках "Вагнера" ў Судане — CNN

Украінскі спецназ 

Украінскі спецназ  / t.me/ukr_sof/

Украінскія спецслужбы, верагодна, стаялі за серыяй удараў беспілотнікаў і наземнай аперацыяй недалёка ад сталіцы Судана, накіраванай супраць узброенай групоўкі RSF, якая мае падтрымку ПВК "Вагнер" (атрымлівае ад вагнераўцаў да 90% зброі і боепрыпасаў). Амерыканскія журналісты CNN, агучваючы сенсацыйную навіну, спасылаюцца на неназваную ўкраінскую вайсковую крыніцу. Такім чынам, "наступствы расійскага ўварвання ва Украіну распаўсюдзіліся далёка ад лініі фронту".

Аперацыя ўключала серыю нападаў на згаданую групоўку, якая змагаецца супраць суданскай арміі за кантроль над краінай. Беспілотнікі, якія шырока выкарыстоўваюцца ўкраінскім войскам, былі задзейнічаныя прынамсі ў васьмі ўдарах — па аўтатранспарце баевікоў, па будынках і ўзброеных людзях. Тэлеканал адзначае, што на кантролеры беспілотніка быў бачны тэкст на ўкраінскай мове. Эксперты таксама кажуць, што выкарыстоўваная тактыка была нехарактэрная і для Судана, і для рэгіёна ўвогуле.

Высокапастаўленая суданская вайсковая крыніца заявіла CNN, што нічога не ведае пра дачыненне ўкраінцаў да аперацыі ў Судане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі