Уладальнік заблакаваў для кліентаў з Расіі шрыфты Times New Roman і Arial

Уладальнік заблакаваў для кліентаў з Расіі шрыфты Times New Roman і Arial

Амерыканская кампанія Monotype, якая валодае правамі на шрыфты Times New Roman, Arial, Verdana, Tahoma і Helvetica, перакрыла для расійскіх карыстальнікаў доступ да сваёй бібліятэкі на сайце. Як піша газета "Ведомости", вядома пра гэта стала 11 красавіка, але не выключана, што доступ мог быць перакрыты раней.

Пры спробе адкрыць старонку з каталогам шрыфтоў перад карыстальнікам з'яўляецца паведамленне, што доступ забаронены. 

Праца шрыфтоў Monotype ва ўжо купленых пакетах Microsoft Office павінна захавацца, кажуць эксперты. 

Шрыфт Times New Roman быў распрацаваны ў 1932 годзе і выкарыстоўваўся ў газеце The Times. Да 2007 года шрыфт па змоўчанні выкарыстоўваўся ў аперацыйнай сістэме Microsoft. Дагэтуль многія афіцыйныя дакументы і заяўкі патрабуюць запаўняць гэтым шрыфтам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі