Улады вяртаюць святкаванне Дня Волі ў пратэстны фармат?
Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне 24 і 25 сакавіка мітынгу з нагоды Дня Волі — 2019 ля Опернага тэатра. Падставай нібыта стала тое, што арганізатары да атрымання дазволу распаўсюдзілі інфармацыю пра мітынг у СМІ. У той жа час пакуль няма адказу Мінгарвыканкама наконт святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Волі, на плошчы Свабоды альбо ля Палаца спорту.
Ці застаюцца надзеі на “легальнае” святкаванне 101-й гадавіны БНР? Ці магчыма сумясціць канцэртнае і палітычнае адзначэнне Дня Волі — 2019? Ці ёсць у заяўнікаў мітынгу ля Опернага “план Б”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.
Госці Еўрарадыё - старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.