Уладзімір Пуцін хадзіў у царкву ставіць свечкі (відэа)
Расійскі прэзідэнт наведаў храм на Вераб'ёвых гарах у Маскве.
Журналісты запыталіся ў Пуціна, за каго ён ставіў свечкі.
Уладзімір Пуцін: "За каго свечкі паставіў? За тых, хто пацярпеў і за тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы людзей у "Наваросіі".
Як вядома, "Наваросіяй" кіраўніцтва Расіі называе ўкраінскі Данбас, частку якога на сённяшні дзень кантралююць баевікі і расійскія вайскоўцы. Дарэчы, нядаўна Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт назваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна “новым Каінам”. Ён пераканы, што ў Пуціна "ўсяліўся д’ябал".