Уладзімір Пуцін павялічвае колькасць Узброеных сіл РФ
Уладзімір Пуцін з 2023 года павялічвае штатную колькасць Узброеных сіл Расіі з 1,9 мільёна да 2,04 мільёна чалавек. Адпаведны ўказ апублікаваны на Афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Прычына, па якой павялічваецца колкьасць войска, ва ўказе не называецца. Між тым, споўнілася паўгода, як Расія пачала вайну супраць Украіны.
У адпаведнасці з указам, колькасць вайскоўцаў складзе 1 мільён 150 тысяч чалавек, астатнія — гэта грамадзянскі персанал.
Перад гэтым Пуцін вызначаў колькасць узброеных сіл у лістападзе 2017 года. Тады называлася лічба ў 1 мільён 902 тысячы 758 чалавек, з якіх вайскоўцы складалі 1 мільён 13 тысяч 628 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.