Уладзімір Пуцін у Сочы пашаптаўся з Аленай Ісінбаевай (фота, відэа)
Расійскі прэзідэнт наведаў Алімпійскую вёску, размешчаную ў прыбярэжным кластары Сочы.
Экскурсію для Уладзіміра Пуціна правяла мэр вёскі, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Ісінбаева. Яна пазнаёміла яго з умовамі, у якіх жывуць і трэніруюцца спартоўцы. Фатограф Reuters "схапіў" момант, калі Пуцін і Ісінбаева пашапталіся.
Нагадаем, ХXII Алімпійскія гульні 2014 года ў расійскім горадзе Сочы пройдуць з 7 да 23 лютага. Спаборніцтвы адбудуцца ў 15 дысцыплінах сямі відаў спорту. Агулам разыграюць 98 камплектаў узнагарод.