Уначы баевікі адпусцілі ў Луганску 56 закладнікаў
Людзей утрымлівалі ў захопленым 6 красавіка будынку Службы бяспекі Украіны.
Гэта стала магчымым у выніку перамоваў паміж сілавікамі і прарасійскімі ўзброенымі баевікамі. УНІАН адзначае, што вызваленыя "не атрымалі цялесных пашкоджанняў". Раней паведамлялася, што ў будынку знаходзіцца да 60 закладнікаў. Вызваленыя былі спачатку 51 чалавек, пасля яшчэ 5.
Самі баевікі застаюцца ў будынку СБУ. Яны дазволілі наведаць яго народным дэпутатам, прозвішчы якіх не называюцца.
Напярэдадні паведамлялася, што верхнія паверхі будынка замінаваныя захопнікамі, якія збіраюцца пратрымацца да 9 красавіка. Сілавікі намагаюцца вырашыць праблему без праліцця крыві, перамовы працягваюцца.
Фота — Reuters, AFP