Уначы ў Гродне навучэнка каледжа выпала з акна і загінула

Уначы ў Гродне навучэнка каледжа выпала з акна і загінула

Уначы з суботы на нядзелю ў Гродне навучэнка дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва выпала з акна інтэрната і загінула. 3 сакавіка на месцы трагедыі працавалі следчыя і эксперты. Мяркуецца, што адбыўся няшчасны выпадак. Дзяўчына жыла ў гэтым інтэрнаце, інфармуе "Гродзенская праўда" са спасылкай на галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя. Няма інфармацыі і пра тое, з акна якога паверха ўпала дзяўчына і колькі ёй было гадоў.

Уначы ў Гродне навучэнка каледжа выпала з акна і загінула
grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі