Урад Літвы можа сысці ў адстаўку праз транзіт беларускага калію

Нягледзячы на санкцыі, транзіт беларускага калію праз Літву працягваецца / AFP​
Нягледзячы на санкцыі, транзіт беларускага калію праз Літву працягваецца / AFP​

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ не выключыла адстаўкі ўсяго ўраду праз далейшы транзіт угнаенняў "Беларуськалія". На мінулым тыдні ўступілі ў сілу санкцыі ЗША супраць прадпрыемства, але транзіт праз Літву беларускага калію спынены не быў.

"Я не выключаю такой магчымасці, магу наўпроста сказаць пра гэта",цытуе Шыманітэ агенцтва delfi. Паводле яе словаў, калі ў дачыненні да дзейнага ўрада ўзнікае так шмат пытанняў, то яму мае сэнс спыніць працу. "І нейкі новы ўрад мог бы працягнуць працу з нуля", — выказалася літоўскі прэм'ер-міністр.

Раней пра намер сысці ў адстаўку заявілі літоўскія міністры замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс і транспарту Марус Скуодзіс. Яны не згодныя з тым, што беларускае прадпрыемства працягвае вазіць сваю прадукцыю праз Літву.

Літоўскія чыгуначнікі тлумачаць свой намер і далей аказваць паслугі "Беларуськалію" тым, што наўпрост санкцыі ЗША іх не закранаюць, як і еўрапейскія, у якіх дастаткова выключэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі