"Уралкалій" не выключае, што адновіць супрацоўніцтва з Беларуссю
Пра гэта заявіў кіраўнік рады дырэктараў "Уралкалія" Аляксандр Валошын.
"Няма нічога немагчымага, але цяпер, напэўна, не самы ўдалы час гэта абмяркоўваць", — перадае яго словы interfax.by. Пры гэтым Валошын адзначыў, што цяпер галоўнай задачай з'яўляецца "неадкладнае вызваленне Уладзіслава Баўмгертнера і спыненне пераследу чатырох яго калег".
Кіраўнік рады дырэктараў "Уралкалія" кажа, што кампанія імкнулася захаваць супрацоўніцтва з беларускім бокам. Па яго словах, іх цалкам задавальняла супраца з Беларуссю, "нягледзячы на рознагалоссі і ўзаемныя прэтэнзіі, якія перыядычна ўзнікаюць".
Валошын нагадаў, што спыненне экспартных продажаў праз "Беларускую калійную кампанію" было выкліканае дзеяннямі беларускага партнёра, які пачаў весці перамовы са спажыўцамі за рамкамі БКК. У якасці прычыны ён таксама назваў сітуацыю на сусветным рынку.
Фота — ria.ru