"Усё дарэмна". Беларусы — пра адмену віз Poland. Business Harbour
"ПБХ" больш не будзе
Польшча вырашыла прыпыніць выдачу віз Poland. Business Harbour для айцішнікаў, таксама вядомую як "ПБХ". Гэтае рашэнне польскіх уладаў выклікала бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках. Вось што пішуць беларусы.
"У мяне апеляцыя на наст. тыдні мусіла быць. Два пераезды, пошукі спосабаў — усё дарэмна. Адна адмова вырашыла ўсё", — напісаў адзін карыстальнік і дадаў эмацыйнае "перадаю прывітанне вырадкам, якія выкарыстоўвалі гэтую візу як турыстычную".
Тэма выкарыстання віз "ПБХ" як турыстычных таксама актыўна абмяркоўваецца — як і імавернасць таго, што гэта стала адной з прычын адмены праграмы. Некаторыя абараняюць такую магчымасць: маўляў, турыстычны шэнген ужо не атрымаеш. Але многія адзначаюць, што віза створаная менавіта для рэлакацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.