Успышка птушынага грыпу зафіксаваная ў Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю
У Польшчы, за 40 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, зафіксаваная ўспышка птушынага грыпу, перадае тэлеканал СТБ.
Небяспечнае захворванне зафіксавалі адразу на трох буйных фермах. Загінулі каля 25 тысяч птушак. У раёне ўведзены каранцін. Агулам на забой могуць пайсці каля 70 тысяч птушак. Доступ да пацярпелых гаспадарак заблакаваны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, гэтым падтыпам птушынага грыпу можа захварэць і чалавек.
Польская пракуратура пачала расследаванне па факце надзвычайнага здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.