Уступленне ў Савет Еўропы стане нашым першым крокам на шляху да ЕС — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу. Яна расказала пра сітуацыю ў нашай краіне і ацаніла перспектывы палітычных пераменаў.
"Рэжым затрымлівае звычайных грамадзянаў толькі за тое, што яны дасылаюць пасылкі з ежай і адзеннем, — казала Ціханоўская. — Іх арыштоўваюць за падтрымку суайчыннікаў за кратамі. І караюць за тое, што яны адпраўляюць ахвяраванні ва Украіну. У Беларусі салідарнасць — гэта злачынства".
Святлана Ціханоўская прапанавала Савету Еўропы "пачаць распрацоўку дарожнай мапы па далучэнні будучай дэмакратычнай Беларусі да Савета Еўропы". Паводле яе слоў, "уступленне ў Савет Еўропы стане нашым першым крокам на шляху да Еўрапейскага саюза".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.