Узяла ўсё ў свае рукі і выдатна справілася — факты пра Анастасію Слуцкую

Анастасия Слуцкая

Анастасія Слуцкая / @rubanau_collage

Анастасія Слуцкая — для многіх персанаж міфічны, максімум звязаны з аднайменным беларускім фільмам. Але гэта цалкам рэальная гераіня беларускай гісторыі. Каротка расказваем пра яе.

Мусіла заставацца ў цені

Народжаная ў 1473 годзе ў сям'і мсціслаўскага князя Івана Юр'евіча, Анастасія мусіла ўсё жыццё пражыць у цені — спачатку бацькі, а потым і мужа, князя слуцкага Сямёна Міхайлавіча.

Але ў 1505-м князь нечакана памёр. Анастасія засталася кіраваць княствам, а заадно і гадаваць сына.

Абараняла горад

Неўзабаве на горад пайшлі татары. Маладая княгіня сама кіравала падрыхтоўкай да абароны горада, а потым і самой абаронай. І змагла адбіць княства ад набегу, вымусіўшы татараў адступіць.

Набегі паўтараліся і ў будучыні, аж да 1521-га, але замак татарам узяць так і не ўдалося.

Займалася мадэрнізацыяй

Княгіня Анастасія падчас свайго кіравання ў цэлым многае зрабіла для мадэрнізацыі Слуцкага княства: пабудавала яшчэ адзін замак і сабор, запрашала рамеснікаў і гандляроў з іншых рэгіёнаў, займалася самымі рознымі гарадскімі справамі.

Калі яе сын, Юрый Сямёнавіч, пасталеў, то шмат часу праводзіў у ваенных паходах, таму гаспадарка фактычна заставалася на ёй — і княства актыўна развівалася.

Вядома мала, але ў гісторыю ўвайшла

З царкоўных запісаў вядома, што Анастасія памерла ў 55 гадоў. Шырокіх падрабязнасцяў пра яе біяграфію няма, але і таго, што ёсць, хапае, каб зразумець яе ролю ў гісторыі і сілу як аднаго з сімвалаў Беларусі. Менавіта таму адзін з першых беларускіх "блакбастараў" быў прысвечаны менавіта ёй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі