Ва Украіне аб'явілі ў вышук былога кіраўніка УНСО Карчынскага (відэа)

Цяпер Дзмітрыя Карчынскага, лідара партыі "Брацтва", шукаюць праваахоўныя органы. З'явілася інфармацыя, што ён ужо выехаў у Расію, але сам Карчынскі гэта абверг у сацыяльных сетках.



Нагадаем, у нядзелю сотні маладых людзей спрабавалі прарваць ачапленне з байцоў спецпадраздзялення "Беркут". Для гэтага яны выкарыстоўвалі захоплены грэйдэр (на здымку, у цэнтры на ім падобны на Дзмітрыя Карчынскага чалавек).



Дзмітрыю Карчынскаму 49 гадоў. У 1990-х быў адным з кіраўнікоў праварадыкальнай украінскай арганізацыі УНА-УНСО, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Прыднястроў'і і Чачэніі. У 1999-м стварыў Усеўкраінскую палітычную партыю "Брацтва", якую здолеў легалізаваць у 2005 годзе. Некалькі разоў няўдала ўдзельнічаў у парламенцкіх выбарах і аднойчы — у прэзідэнцкіх (у 2004 годзе).

Фота з сацыяльных сетак
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі